Вы тут

Макеі расказалі пра "адну вялікую праблему" ў іх сям'і

Уладзімір Макей і Вера Палякова / @ontnews

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей разам з жонкай актрысай Верай Паляковай у эфіры праграмы "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ распавялі, што ў іх сям'і ёсць "адна вялікая праблема". Палякова "вельмі шмат размаўляе па тэлефоне".

"Нейкі час назад я быў вымушаны ўвесці рэжым: пасля 22:00 была забарона [на тэлефонныя размовы]", — кажа Макей.

"Калі ідзе падрыхтоўка да спектакля, не заўсёды ты паспяваеш усё дагаварыць з рэжысёрам падчас рэпетыцый, — тлумачыць Палякова. — Таму што шмат артыстаў, а ў цябе яшчэ ёсць пытанні па ролі... Але я выкручваюся, я чакаю, калі Уладзімір Уладзіміравіч ляжа спаць. Тады я ціхенька ў падвал іду... Але часам ён прачынаецца...".

"Усё роўна ўсё ведаем і чуем", — пажартаваў Уладзімір Макей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.