Макар: Юрый Зянковіч паляцеў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач

Макар: Юрый Зянковіч паляцеў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач

Юрыст Юрый Зянковіч паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач. Пра гэта экс-сілавік Ігар Макар аявіў падчас эфіру на Youtube-канале ўкраінскага блогера Аляксандра Рыкава (Балаганава).

Макар паведаміў, што нядаўні фільм "Манкурты" на БТ — гэта праца контрразведкі. Пасля чаго перайшоў да сітуацыі з затрыманымі апанентамі Лукашэнкі — Фядутам, Зянковічам, Кастусёвым.

"Каб зацягнуць Зянковіча ў Расію, патрэбныя былі вельмі моцныя абгрунтаванні. Зянковіч не той чалавек, які паляціць у Расію без гарантый. Каб усё гэта зрабіць, была дакладна названая дата — 9 траўня рыхтаваўся дзяржпераварот. Менавіта 9 траўня. Ёсць толькі адзін чалавек, які гэтую дату без майго ведама агучваў, нібыта я з ёй згодны. І менавіта гэты чалавек наўпрост стасаваўся са спадаром Зянковічам. І менавіта да гэтага чалавека на стрым прыходзіў спадар Жырыноўскі", — заявіў Макар.

Маецца на ўвазе Вольга Карач, на стрым да якой прыходзіў скандальны расійскі палітык. 

Макар мяркуе, што праўду пра гэтыя падзеі даведацца будзе ўжо немагчыма, бо затрыманым будуць даваць прэпараты: "Ні з Фядутам, ні з Зянковічам, ні з Кастусёвым нармальна паразмаўляць ужо не атрымаецца ні ў кога з нас. Я кажу аб прэпаратах, якія прымяняюцца ў КДБ і ламаюць чалавечую псіхіку".

Таксама экс-сілавік заявіў, быццам у тых стрымах, якія паказваліся на тэлеканале АНТ, у кадры мусіла быць і Вольга Карач, але чамусьці яе там не было.

11 красавіка ў Маскве былі затрыманыя літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і юрыст Юрась Зянковіч. На наступны дзень у Шклове затрымалі лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Іх вінавацяць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 Крымінальнага кодэкса).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі