Вы тут

Маханёк: пераадольванне, гнуткасць, крэатыўнасць і веданне гісторыі — мая ідэя

Ігар Маханёк / Еўрарадыё

4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — легенда беларускага ІТ Ігар Маханёк

Што агульнага паміж Вялікім Княствам Літоўскім і сучасным беларускім ІТ-сектарам? Гнуткасць, крэатыўнасць, імкненне наперад праз пераадольванне складанасцяў, жаданне быць найлепшымі — і ўсё гэта на нацыянальным падмурку. Бо немагчыма быць цалкам адарваным ад гісторыі сваёй радзімы, матчынай мовы, нават калі ўся твая дзейнасць скіраваная на агульнасусветнага спажыўца, перакананы Ігар Маханёк.

Пра тое, як лічбавай Беларусі будучыні захаваць сваю нацыянальную адметнасць і чаму гэта так важна, а таксама пра важнасць дапамогі беларусамі адно аднаму мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Маханьком.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.