Магілёўскія дзяржтэатры прымаюць удзел у фестывалі, арганізаваным "ЛНР"

Магілёўскія дзяржтэатры прымаюць удзел у фестывалі, арганізаваным "ЛНР"

Два беларускія дзяржаўныя тэатры прымаюць удзел у фэсце, які ўлады так званай "ЛНР" арганізавалі падчас вайны ва Украіне, піша reform.by.

Гэта адкрыты міжнародны тэатральны фестываль імя Паўла Луспякаева "Госпожа Удача". Ён праходзіць з 20 па 27 красавіка ў анлайн-рэжыме. У ім заяўленыя два спектаклі ад беларускіх тэатраў — Магілёўскога абласнога драматычнага (Магілёў) і Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск).

Гэты фэст у Луганску штогод ладзяць мясцовы драмтэатр і Міністэрства культуры, спорту і моладзі так званай "ЛНР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі