Магілёўца асудзілі за скаргу на работнікаў пракуратуры

Беларус падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру, але трапіў за яе пад суд, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Мужчына абскарджваў рашэнні, прынятыя службовымі асобамі пракуратуры Магілёва і Магілёўскай вобласці. Ён сцвярджаў, што яго неабгрунтавана прццягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Але, як кажуць у пракуратуры, мужчына ў сваёй скарзе "ў непрыстойнай форме выклаў адмоўныя ацэнкі асоб работнікаў пракуратур, выказваў на іх адрас абразы".

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызначыў яму штраф — 960 рублёў (30 базавых велічынь).

А папярэдні прысуд яму пакінулі без зменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.