Мадэльер Айплатаў хоча павіншаваць дзяўчыну, якая закрыла хлопца ад сілавікоў

Мадэльер Айплатаў хоча павіншаваць дзяўчыну, якая закрыла хлопца ад сілавікоў

Мадэльер Іван Айплатаў павіншаваў з 8 сакавіка жанчын і паабяцаў падарыць сваю фірмовую торбу — мядзведзя-баксёрскую пальчатку дзяўчыне, якая сабой закрыла хлопца ад дубінак сілавікоў.

"8 сакавіка, 2021 года, хачу павіншаваць жанчын свету, які змяніўся. Вы ратавалі хворых, абаранялі Айчыну, асвойвалі новыя прафесіі, бераглі і вучылі дзяцей, уставалі рука аб руку побач з мужчынамі для вырашэння невырашальных праблем. Вы мае героі, маё натхненне, маё адкрыццё, маё здзіўленне! Дзяўчына, якая закрыла сваім целам хлопца ад дубінак, ЗНАЙДЗІСЯ!"напісаў мадэльер у сацсетках. 

Сам момант і дзяўчына трапілі на відэа @tutby_official.

Праўда, ніхто не ведае  імя гераіні. Магчыма, нашыя чытачы дапамогуць Івану знайсці яе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі