Мацукевіч: незалежнасць — ідэя, якая застаецца актуальнай для нас і сёння

Мацукевіч: незалежнасць — ідэя, якая застаецца актуальнай для нас і сёння

1 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дыпламат і экс-амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.


Як гэта ні парадаксальна, але сёння перад беларусамі ізноў паўстала спрадвечная праблема захавання незалежнасці сваёй краіны. І менавіта гэтая задача — захаванне Беларусі як незалежнай краіны, аб’ядноўвае беларусаў, гэта сёння наша нацыянальная ідэя, перакананы Павел Мацукевіч. А ўсе астатнія ідэі, такія як нацыянальная сімволіка, мова і гістарычная спадчына, правы чалавека і законнасць, кладуцца цаглінкамі на падмурак ідэі незалежнасці. І такім чынам будуецца наш беларускі дом.


Пра тое, чаму пагроза незалежнасці і сёння застаецца для нас актуальнай, як дамагацца кансэнсусу па пытаннях сімволікі, мовы ды ўсяго іншага, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Мацукевічам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі