Маці з двума малалетнімі дзецьмі загінулі на пажары пад Пінскам

Пажар у вёсцы Чухава / кадр з відэа Следчага камітэта
Пажар у вёсцы Чухава / кадр з відэа Следчага камітэта

На пажары ў Пінскім раёне загінулі маці і двое яе малалетніх дзяцей. Трагедыя адбылася ў вёсцы Чухава ў ноч на 24 траўня, паведамляе прэс-служба МНС.

У 1:39 пінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што загарэўся жылы дом.

На месцы пажару супрацоўнікі МНС знайшлі целы 33-гадовай жанчына і дваіх яе дзяцей — дзяўчынцы тры гады, хлопчыку сем месяцаў. Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт.

Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі