Маці Сафіі Сапегі: адвакат кажа, што яе стан прыгнечаны

Маці Сафіі Сапегі: адвакат кажа, што яе стан прыгнечаны

Маці палітзняволенай Сафіі Сапегі Ганна Дудзіч распавяла "МБХ медиа" апошнія звесткі пра дачку. Сапега была затрыманая ў мінскім аэрапорце 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам. Расіянка ляцела з ім у самалёце з Грэцыі ў Літву, які пасадзілі ў Беларусі. Сафія Сапега знаходзіцца ў СІЗА КДБ, яе ўтрыманне пад вартай у канцы траўня працягнулі на два месяцы. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што следства па справе грамадзянкі РФ будзе праходзіць у Беларусі.

"Мае лісты яна атрымлівае, а яе лістоў я не атрымліваю, — кажа маці Сафіі. — Абсалютны мінімум інфармацыі, і гэты мінімум, вядома, нас мучыць яшчэ больш, чым усё астатняе".

Ад адваката, які апошні раз бачыў Сафію Сапега 4 чэрвеня, вядома, што палітзняволеная напісала "тры ці чатыры лісты". "Стан яе прыгнечаны, разгубленая, перадалі ад яе сякія-такія чыста бытавыя просьбы", — кажа Ганна Дудзіч. Паводле яе слоў, расійскі консул быў у дачкі толькі адзін раз.

8 чэрвеня старшыня Савета пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Валерый Фадзееў заявіў, што яго арганізацыя будзе дамагацца экстрадыцыі Сафіі Сапегі ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі