Маці Аляксандра Віхора паказалі знятае міліцыяй відэа, як паміраў яе сын

Маці Аляксандра Віхора паказалі знятае міліцыяй відэа, як паміраў яе сын

Святлана Віхор, маці 25-гадовага гамельчука Аляксандра Віхора, які ў жніўні 2020-га памёр пасля затрымання міліцыяй, пазнаёмілася з матэрыяламі праверкі, якую праводзіў Следчы камітэт. Рабіць копіі і здымкі не дазволілі, таму жанчына цягам месяца перапісвала шэсць тамоў справы ад рукі. Святлана Віхор распавяла Радыё Свабода пра нестыкоўкі ў праверцы, якія яна заўважыла.

Пра смерць у Гомелі 25-гадовага затрыманага стала вядома 12 жніўня 2020-га. Аляксандра Віхора прывезлі ў бальніцу, але лекары выратаваць жыццё не змаглі. У яго былі праблемы з сэрцам, у аўтазаку яму зрабілася блага. На целе хлопца знайшлі сляды пабояў, у яго былі паламаныя рэбры.

У лютым 2021-га Следчы камітэт заявіў, што крымінальную справу распачынаць не будуць. Прычынай смерці Віхора прызналі раптоўнае абвастрэнне захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Маці Аляксандра Віхора паказалі знятае міліцыяй відэа, як паміраў яе сын. Яно ёсць у матэрыялах праверкі.

"Гэта самае жахлівае відэа ў маім жыцці — бачыць, як памірае твой сын, — кажа жанчына. — Ён сядзеў у кайданках на бетоннай падлозе, у яго былі сутаргі, канвульсіі... Ён пазіраў на міліцыянтаў і думаў, што вакол яго — людзі, якія дапамогуць яму. Ён потым ляжаў на падлозе ў сутаргах, а яны здымалі відэа і суправаджалі яго здзеклівымі каментарамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі