Вы тут

Людзі ў счэпцы ахоўваюць мемарыял Раману Бандарэнку ад сілавікоў — фота дня

Пратэстоўцы не даюць сілавікам наблізіцца да мемарыяла забітаму Раману Бандарэнку ў Мінску 15 верасня 2020 года / "Радыё Свабода"

15 лістапада падчас Маршу смеласці, прысвечааму загінулым падчас беларускіх пратэстаў, людзям давялося абараняць ад сілавікоў мемарыял Раману Бандарэнку.

На "Плошчы Перамен", дзе жыў і быў збіты загінулы Бандарэнка, сабралося некалькі тысяч чалавек. Пасля разгону на "Пушкінскай", многія накіраваліся сюды, каб ушанаваць памяць нявінна забітага хлопца. Сюды прыехалі і сілавікі. Спачатку яны пачалі разганяць людзей светлашумавыя гранатамі і слёзацечным газам. Затым сталі падыходзіць да мемарыяла. Людзі сталі ў сцэпку. Гэта выглядала вось так:

Паводле інфармацыі ТГ-каналаў, сілавікам быў аддадзены загад не чапаць мемарыял. Большасць іх разам з вадамётам пакінулі "Плошча перамен". Пасля гэтага людзі лікавалі:

Але апынулася, што за рана. Людзі ў чорным неўзабаве вярнуліся разам з вадамётам. ТК-каналы павеадамляюць, што ў раёне адключаны нават безправадны інтэрнет. Двор цалкам ачэплены сілавікамі. Людзі хаваюцца, астатніх акружылі сілавікі.

Дарэчы, МУС пацвердзіла прымяненне спецсродкаў у Мінску, але не ўдакладніла, якія менавіта былі выкарыстаныя. Хоць яно і так відавочна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.