Лявон Вольскі прэзентаваў калядную казку, у якой улады забаранілі Каляды

Музыка Лявон Вольскі прэзентаваў навагоднюю казку-падарунак "Яшчэ адзін Калядны Цуд". У ёй лютуе кароль і яго каралеўская варта, галоўны горад фарбуюць шэра-зялёнай фарбай, спяваюць у гэтай краіне толькі каралеўскі гімн, а Каляды дык увогуле забароненыя. 

Але сілам зла супрацьстаяць чроўны музыка, ялінка і сапраўдны цуд. І ўсё, натуральна, як гэта бывае ў казках, заканчваецца добра. Паглядзіце і паслухайце!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.