Ля мяжы з Украінай прымусова пасадзілі чарговы беспілотнік — ДПК Беларусі

На мяжы з Украінай у Брэсцкай вобласці прымусова пасадзілі беспілотнік / скрыншот відэа @gpkgovby
На мяжы з Украінай у Брэсцкай вобласці прымусова пасадзілі беспілотнік / скрыншот відэа @gpkgovby

Чарговы квадракоптар, які рухаўся з боку Украіны ў напрамку Беларусі, выявілі учора беларускія памежнікі. Беспілотнік заўважылі "за 1200 метраў ад дзяржаўнай мяжы над пунктам пропуску Макраны (з украінскага боку Даманава) на вышыні блізу 300 метраў", расказваюць у Дзяржаўным памежным камітэце.

Там кажуць, што беспілотнік ляцеў "у тыл беларускай тэрыторыі". Яго прымусова прызямлілі з "ужываннем радыёэлектроннай зброі". Апазнавальных знакаў на квадракоптэры не было, але была відэакамера "для вядзення разведкі прыгранічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", кажуць у ДПК. Распачатая праверка.

Гэта ўжо трэці беспілотнік, які перахопліваюць беларускія памежнікі гэтай восенню. Першы пасадзілі 2 лістапада ў кіламетры ад мяжы ў Гомельскай вобласці, другі — у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці 16 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі