Двух хлопцаў затрымалі 28 снежня каля мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна. Яны прыйшлі туды сустракаць калег, якія вызваляліся з ізалятара часовага ўтрымання.
Тэлеграм-канал "МотолькоПомоги" піша, што хлопцы трымалі ў руках бяскрыўдны плакат з прывітаннем. Аднак супрацоўнікам ЦІП "не спадабалася, што яны занадта радаваліся". Вынік — паездка ў РУУС для афармлення пратакола за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Так у ізалятары апынуліся тыя, хто сустракаў вызваленых з ізалятара.
Як стала вядома Еўрарадыё, і вызваленыя пасля 15 сутак, і затрыманыя працуюць у IT-кампаніі "Эксадэл". Прадстаўніца кампаніі Наталля неахвотна каментуе Еўрарадыё інфармацыю пра затрыманых калег:
— Вы ж разумееце, што гэта прафесійная інфармацыя і мы не маем права яе выдаваць.
Еўрарадыё: Магчыма, у дачыненні да вашых супрацоўнікаў былі здзейснены супрацьпраўныя дзеянні з боку сілавікоў. Вы хіба не зацікаўлены ў асвятленні такой сітуацыі?
— Ведаеце, ёсць дзяленне: асабістыя адносіны і прафесійныя. Вось зыходзячы з апошняга я і не павінна выдаваць падобнага роду інфармацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.