Лукашэнка заявіў ураду, што ў Беларусі няма "планавай эканомікі, як у СССР"

У прысутных на нарадзе ўзнікалі пытанні / president.gov.by
У прысутных на нарадзе ўзнікалі пытанні / president.gov.by

10 сакавіка на пасяджэнні Саўміна Аляксандр Лукашэнка спрабаваў патлумачыць, у чым жа асаблівасць "кантролю цэн" у Беларусі. Паводле яго слоў, у нашай краіне "няма планавай эканомікі, як у Савецкім Саюзе". Але тлумачэнне таго, што ж ёсць, атрымалася блытаным.

"Што тычыцца кантролю коштаў, гаварыў Лукашэнка. — Не мы павінны камандаваць. Вось першы крок зрабілі, па галаве надавалі — зразумелі палітыку дзяржавы: справядлівыя цэны. А далей яны самі павінны па вашых правілах, якія вы выпрацавалі, ўстанаўліваць кошты. Мы не адрэгулюем ім цэны".

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "не трэба адступаць", але "трэба выпрацаваць нармальныя метады, якія спрацуюць". Атрымліваецца, што ўжо некалькі месяцаў выпрацаваныя раней метады не працуюць.

На тым жа пасяджэнні Лукашэнка забараніў інфляцыі перавышаць 7%.

"Сістэма рэгулявання цэн" у Беларусі з'явілася летась. За іх павышэнне затрымлівалі, распачыналі крымінальныя справы. Гэта была папулісцкая акцыя рэжыму, неабходнасць якой Аляксандр Лукашэнка ўсё спрабуе патлумачыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі