Лукашэнка заклікаў беларускіх пенсіянераў прайсці вакцынацыю ад COVID-19

Лукашэнка заклікаў беларускіх пенсіянераў прайсці вакцынацыю ад COVID-19

Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускіх пенсіянераў прайсці вакцынацыю ад COVID-19. "Трэба старых засцерагчы, — кажа ён. — Я хачу, каб яны гэта зразумелі".

Лукашэнка заявіў, што пенсіянеры яго "заўсёды чулі". Ён спадзяецца, што пачуюць і цяпер. "Я проста прашу: трэба гэта зрабіць, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Гэта значна меншая небяспека, у сто разоў менш, чым захварэць".

У Беларусі тых жа пенсіянераў больш за 2,5 млн чалавек. Ці змогуць улады забяспечыць іх вакцынамі? У тым жа Мінску скардзяцца, што на вакцынацыю запісваюць, але папярэджваюць, што прэпарата альбо няма, альбо ёсць толькі кітайскі. Што ж тады гаварыць пра рэгіёны?!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі