Лукашэнка загадаў стварыць нацыянальны фонд на месцы знішчаных НДА

Лукашэнка загадаў стварыць нацыянальны фонд на месцы знішчаных НДА

У Беларусі неабходна стварыць адзіны нацыянальны фонд. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прадстаўляючы новага пасадзе кіраўніка справамі прэзідэнта Юрыя Назарава.

Мяркуючы па словах Лукашэнкі, гэты фонд павінен заняць месца тых НДА, якія зачыняюць з ліпеня 2021 года.

"Ведаю, што многія фонды і фондзікі з Беларусі сышлі, некаторых мы проста прыбралі, таму што вы ведаеце, чым яны займаліся: на замежныя грошы здзяйснялі перавароты. Спрабавалі здзейсніць. Таму мы, калі вывучылі працу гэтых фондаў, вымушаныя былі ад іх адмовіцца",перадае БЕЛТА яго словы.

Мяркуецца, што новы фонд будзе працаваць пад патранатам самога Лукашэнкі. Гэта будзе структура, дзе будуць акумулявацца грошы на дабрачыннасць. Кантраляваць яе будзе дзяржава.

"Тыя шчырыя, сумленныя людзі, якія хочуць у нас займацца дабрачыннасцю, з задавальненнем прыйдуць у гэты фонд, таму што будуць разумець, што ні адна капейка з яго налева-направа не пойдзе, а будзе выкарыстаная на высакародныя мэты", — патлумачыў Лукашэнка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі