Лукашэнка забараніў з 6 кастрычніка рост цэнаў

Нарада ў Лукашэнкі / president.gov.by
Нарада ў Лукашэнкі / president.gov.by

У Беларусі з 6 кастрычніка забараняецца рост цэнаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе наконт інфляцыі.

"З 6 чысла забараняецца ўсялякі рост цэнаў. За-ба-ра-ня-ец-ца! З сённяшняга дня. Не з заўтрашняга дня, а з сённяшняга. Каб за суткі не накруцілі цэны. Таму з сённяшняга дня рост цэнаў забараняецца. І крый божа хтосьці па бухгалтэрыі правядзе задняй датай нешта, нейкія разлікі, пераразлікі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Павышаць цэны цяпер можна будзе толькі з дазволу міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, старшыняў аблвыканкама і Мінгарвыканкама.

Пры гэтым ён забараяніў прадаўцам зачыняцца і сыходзіць з рынку: "Крый божа нейкая крама сыдзе ці будзе зачыненая, нейкая кантора, забягалаўка ды іншыя. Крый божа яны сыдуць з рынку. Вы за гэта адкажаце".

Сачыць за выкананнем даручэння будуць генпракурор і старшыня Камітэта дзяржкантролю. Лукашэнка загадаў ім адразу ж затрымліваць і пачынаць крымінальныя справы.

Звяртаючыся да першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова, ён параіў з 6 кастрычніка цэны не толькі не павышаць, а знайсці магчымасць іх панізіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі