Лукашэнка забараніў прыватызаваць мотавелазавод

Лукашэнка забараніў прыватызаваць мотавелазавод

16 лютага ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася адмысловая нарада, прысвечаная лёсу шматпакутнага прадпрыемства "Мотавелазавод". Падчас яе Лукашэнка падкрэсліў, што ніякай прыватызацыі завода не будзе.

"Таму калі хтосьці думае, што мы цяпер прадамо камусьці гэта прадпрыемства, прыватызаваўшы, а потым закрыем яго ці будзем вырабляць тут адны, груба кажучы, спіцы для ровара, а ўсе кампетэнцыі інвестар перанясе кудысьці ў Італію, Расію ці Кітай, на гэта нават не разлічвайце", — цытуе БЕЛТА ягоныя словы.

Лукашэнка заявіў, што мотавелазавод — гэта такі ж брэнд машынабудаўнічай Беларусі, як МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш". Таму яго, маўляў, нельга страціць.

Цікава, што завод "Мотавела" ўжо быў прыватызаваны. У 2007 годзе яго амаль цалкам набыла кампанія ATEC Holding Аляксандра Мураўёва. Але праз 8 гадоў бізнесоўца затрымалі, а завод вярнулі дзяржаве. 

Кіраваць прадпрыемствам прызначылі экс-кіраўніка Мінска Мікалая Ладуцьку. У 2018 годзе Эканамічны суд Мінска прызнаў ААТ "Мотавела" банкрутам. 

Але прыватызацыі завода не будзе!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі