Лукашэнка: я загадаў не ўпускаць разумных беларусаў, якія з'ехалі ў няпросты час

Лукашэнка: я загадаў не ўпускаць разумных беларусаў, якія з'ехалі ў няпросты час

5 лістапада падчас нарады, прысвечанай мерам супрацьдзеяння распаўсюду вірусных інфекцый, Аляксандр Лукашэнка згадаў нядаўняе рашэнне аб часовым закрыцці для ўезду межаў Беларусі з краінамі ЕС і Украінай. Ён пераконваў, што тут няма ніякай палітыкі, але ў гэта слаба верыцца. Як вядома, Лукашэнка абяцаў адказаць на санкцыі.

"Я аддаў распараджэнне камандуючаму памежнымі войскамі не ўпускаць у краіну не толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых разумных беларусаў, якія выехалі за межы нашай краіны ў гэты няпросты час, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Заразу нам вазіць не трэба, і не важна, з якім пашпартам".

Лукашэнка лічыць, што калі беларусы "паехалі туды вучыцца — хай вучацца, працаваць — хай працуюць". "Усіх трэба ставіць на месца, нікому не перашкаджаючы ў выпадку, калі ён хоча вялікага рубля ці ў яго пазелянелі вочы ад валюты", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі