Лукашэнка: у нядзелю ў Мінску будзе наведзены парадак

Лукашэнка: у нядзелю ў Мінску будзе наведзены парадак

20 кастрычніка падчас кадравых прызначэнняў у ВНУ Аляксандр Лукашэнка разважаў пра тое, як спыніць выступленні студэнцкай моладзі. "У нядзелю ў Мінску будзе наведзены парадак", — паабяцаў ён, маючы на ўвазе масавыя акцыі пратэсту (якраз у бліжэйшую нядзелю заканчваецца тэрмін ультыматуму Святланы Ціханоўскай).

"А цяпер трэба растлумачыць усім адзін раз, папярэдзіць, а потым не трэба закалыхваць, — гаварыў Лукашэнка. — Распавялі, патлумачылі, ідзіце вырашайце, ідзіце вучыцеся, калі хочаце".

А калі пэўная частка студэнтаў вучыцца не хоча, тых чакае наступная перспектыва: "Хто ў войска, хто пойдзе працаваць ці яшчэ кудысьці. Гэта права выбару. Асабліва цяпер".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што барацьбы з іншадумствам няма. "Мы не супраць гэтага змагаемся, мы змагаемся супраць парушэння закона", — заявіў ён. Лукашэнка прапанаваў студэнтам-пратэстоўцам наступнае: "Сыходзіце лепш самі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі