Лукашэнка: супраць нас зноў уводзяць санкцыі

Лукашэнка: супраць нас зноў уводзяць санкцыі

Беларусь заўсёды гатовая да супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія выконваюць прынцыпы ўзаемапавагі, шчырасці і прыстойнасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка. У аўторак у Палацы Незалежнасці ў Мінску ён праводзіць нараду, прысвечаную знешняй палітыцы Беларусі. "Сумна, што некаторыя нашы так званыя партнёры апынуліся не гатовыя да працы на такіх умовах", — працягваў Лукашэнка. Ён адзначыў, што гаворка пра Польшчу і Літву.

"На жаль, занятая імі пазіцыя ў дачыненні да Беларусі можа перакрэсліць калі не ўсё, то многае з дасягнутага, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі sb.by. Супраць нас зноў ўводзяць санкцыі".

Можна меркаваць, што тэма санкцый была адна з асноўных на нарадзе. ЕС ужо ў чацвер можа разгледзіць іх пашырэнне. Гэта адказ на гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі.

"Якія планы ў дачыненні да Польшчы і Прыбалтыкі? — спытаўся ў прысутных Лукашэнка. — Як мы плануем задзейнічаць патэнцыял міжнародных арганізацый для абароны сваіх інтарэсаў?".

На нарадзе таксама было заяўлена пра "найбольш адчувальную дапамогу і падтрымку" ў "няпросты час", атрыманую найперш ад Расіі і КНР. Зноў паўстала пытанне дэверсіфікацыі беларускага экспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі