Вы тут

Лукашэнка стварае дрэваапрацоўчы холдынг на базе "Івацэвічдрэва"

"Івацэвічдрэў" / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ №78 "Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу". 

Як паведамляе БЕЛТА, стварацца холдынг будзе на базе ААТ "Івацэвічдрэў". У статутны фонд гэтага прадпрыемства перададуць акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія цяпер знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі. "Івацэвічдрэў" стане кіруючай кампаніяй холдынгу.

Банк развіцця больш не будзе кіраваць дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі была адным з найбольш маштабных эканамічных праектаў улады ў мінулае дзесяцігоддзе, які ў прынцыпе праваліўся. 

Дарэчы, мадэрнізацыю працягнуць у рамках холдынгу. У найбліжэйшыя пяць гадоў у галіну плануюць укласці яшчэ мінімум мільярд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.