Лукашэнка — студэнтам: у нейкім сэнсе я выгадаваў вас

Лукашэнка — студэнтам: у нейкім сэнсе я выгадаваў вас

29 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведвае БДУ, дзе сустракаецца са студэнцкай моладзю. Анлайн-трансляцыю мерапрыемства глядзяць студэнты ў абласных цэнтрах.

Студэнты прымалі актыўны ўдзел у пратэстах 2020-га. Яны ўдзельнічаюць у вулічных акцыях і сёлета, апошняя прайшла ў сталіцы напярэдадні. Лукашэнка заявіў, што яго адносіны да моладзі не зменяцца ні пры якіх абставінах. "Ствараючы фактычна з нуля суверэнную Беларусь, я, можна сказаць, у нейкім сэнсе выгадаваў і вас", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка нагадаў, што людзі яго пакалення "у свой час марылі найперш даць дзецям тое, чаго самі былі пазбаўлены: менш бытавых клопатаў і больш магчымасцяў для развіцця". "З гэтай кропкі гледжання ў вас ёсць усё", — сказаў у БДУ кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка задаваў студэнтам пытанні. "Чаму частка грамадства, сярод якіх апынуліся і вы, маладыя беларусы, дазволіла сябе "падагрэць"?гаварыў ён. — Чаму мы дазволілі ўнесці ў наш агульны дом — Беларусь — разлад? Не толькі ў краіну, але нават у сем'і".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі