Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці больш за тысячу чалавек

Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці больш за тысячу чалавек

4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці больш за тысячу чалавек. Прыблізна тая ж публіка была і на "таемнай інаўгурацыі" ў верасні 2020-га.

Перад імі Лукашэнка падпісаў "рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю краіны". Абноўленая Канстытуцыя РБ пачне дзейнічаць 15 сакавіка.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэта "гістарычная падзея". Але ўвага ўсяго свету, у тым ліку і беларусаў, прыцягнута не да праекта Лукашэнкі, а да вайны ва Украіне. Гэта пацвярджае і малая колькасць жадаючых глядзець жывы эфір з цырымоніі ў Палацы Незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі