Лукашэнка прызначыў міністра аховы здароўя
Ім стаў Дзмітрый Піневіч, які да сёння быў выканаўцам абавязкаў міністра.
Зранку 27 лістапада Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра аховы здароўя, паведамляе "Пул Першага". Ім стаў Дзмітрый Піневіч, які з 24 жніўня выконваў абавязкі міністра. Да таго чыноўнік займаў пасаду першага намесніка міністра.
Пасада міністра была вакантная тры месяцы — пасля таго як Уладзімір Каранік быў прызначаны кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама.
Дарэчы, пасаду першага намесніка Піневіч займаў ажно пры трох міністрах — Васілю Жарко, Валерыю Малашку і Уладзіміру Караніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.