Лукашэнка прыдумаў, як павысіць ураджайнасць: патрэбная дыктатура

Сельскай гаспадарцы патрээбная дыктатура. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі ў Смалявіцкі раён 16 жніўня. 

Па яго словах, для высокага ўраджаю важна строга выконваць тэхналогіі, а месцамі так дагэтуль не робяць. Ён паставіў чыноўнікам у прыклад фермераў. Маўляў, фермеры ўвесь час у полі, выконваюць тэхналогіі і дбаюць пра сваё. "А ў нас кіраўнік правёў планёрку, і ўсе шчокі надзімаюць",цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Пасля гэтага ён чамусьці не прапанаваў пашыраць фермерства, а зрабіў абсалютна працілеглыя высновы: "Патрэбная дыктатура. А ў нас яна ёсць — давайце ўключаць яе. Давайце адміністрацыйны рэсурс ўключаць і прымушаць рабіць так, як трэба. Пара пачынаць па-сапраўднаму працаваць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.