Лукашэнка — пра даручэнне Макею, Галоўчанку і спецслужбам па санкцыях ЕС

Лукашэнка — пра даручэнне Макею, Галоўчанку і спецслужбам па санкцыях ЕС

5 траўня падчас сустрэчы з экс-прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт еўрапейскіх санкцый, якія ўжо дзейнічаюць, і яшчэ будуць уведзены. Як вядома, ЕС рыхтуе чацвёрты пакет санкцый.

"Я вось сёння міністру замежных спраў даручыў, прэм'ер-міністру, спецслужбам: давядзіце [еўрапейцам] да іх рэальныя факты і перспектывы, калі вы возьмецеся за зброю санкцый..., гаварыў Лукашэнка. — Падкрэсліваю: мы вымушаныя будзем адказваць, каб нашаму народу не сорамна было, што ў іх ёсць такое кіраўніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі