Лукашэнка — пра амністыю: той, хто павінен сядзець, будзе сядзець

Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра амністыю ў Хатыні / president.gov.by

У пятніцу падчас наведвання Хатыні Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра амністыю і памілаванне. Як піша БЕЛТА, ён заявіў, што "не гандлюецца людзьмі" з Захадам і нібыта ніколі гэтага не рабіў.

"Таму ніякага гандлю не будзе, — працягваў Лукашэнка. — Я не буду гандлявацца, нават калі за гэтым будзе нейкая выгада... Але там, дзе можна пайсці на нейкі кампраміс, трэба ісці. Гэта ж наша грамадства, яны рана ці позна ўсё роўна выйдуць".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторых "аблудных", якія ўдзельнічалі ў пратэстах, варта вызваліць. Але наўрад ці сярод іх апынуцца вядомыя дзеячы-палітвязні. "Той, хто павінен сядзець, будзе сядзець", — сказаў ён.

Мяркуецца, што пад амністыю можа трапіць больш за 8 тысяч чалавек. Нядаўна на волю па памілаванні выйшаў журналіст-палітвязень Алег Груздзіловіч.

У Беларусі на сённяшні дзень 1342 палітвязня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.