Лукашэнка пра адлічэнні студэнтаў у ВНУ: ну выкінулі мы гэтых 300 чалавек

Лукашэнка пра адлічэнні студэнтаў у ВНУ: ну выкінулі мы гэтых 300 чалавек

13 лістапада падчас інтэрв'ю прадстаўнікам шэрагу СМІ Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што даручыў парламентарыям выпрацаваць механізм, які б дазволіў прымаць назад на вучобу адлічаных студэнтаў ("пад гарантыі"). Ён спаслаўся на лісты, якія пішуць бацькі гэтых хлопцаў і дзяўчат. У адным з іх нейкія "вядомыя людзі" просяць за дачку, адлічаную з медуніверсітэта. Па словах Лукашэнкі, яны "заўсёды былі за яго і галасавалі" і нават за яго "будуць ваяваць". "Як мы не спрабавалі яе перавыхоўваць, "забілі" ёй галаву, так здарылася, адлічылі... калі ласка, калі гэта магчыма, вярніце нашу дачку ва ўніверсітэт", — пераказвае ліст Аляксандр Лукашэнка. Ён кажа, што яго "завалілі лістамі".

"Ну выкінулі мы гэтых 300 чалавек, — кажа Лукашэнка. — Я не скажу, што яны адмарожаныя і кепскія. І паспяваюць нармальна. Некаторыя ўвогуле вельмі здольныя людзі. Ну страцім іх, каму яны патрэбныя? Ну паедуць яны ў гэтую Польшчу. Яны там не патрэбны!".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будуць сфармаваны камісіі па ВНУ. "Яны збяруцца і разгледзяць усе гэтыя заявы", — кажа ён. І дадае, што лісты пішуць не толькі бацькі, але і самі студэнты: "Многія студэнты пішуць: усвядоміў, вінаваты".

"Магчымы розныя метады, — кажа Лукашэнка. — Нам не патрэбна бойка ў грамадстве. У імя спакою, каб гэта ўсё не разрасталася, мы будзем выкарыстоўваць розныя метады, каб людзі нас зразумелі і мы змаглі дамовіцца".

Сотні студэнтаў былі адлічаны за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, за ўдзел у акцыях пратэсту супраць гвалту сілавікоў, за новыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі