Лукашэнка папрасіў перадаць у ЕС сігнал наконт Украіны

Лукашэнка папрасіў перадаць у ЕС сігнал наконт Украіны

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ва Украіне. Падчас сустрэчы ў Мінску з кіраўніцай прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, беларускі кіраўнік адзначыў: "У нас ёсць з вамі агульная праблема, можна сказаць, бяда — Украіна... Гэты нарыў, гэты галаўны боль для Еўрапейскага саюза трэба як мага хутчэй зняць".

Лукашэнка заявіў, што пасля прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў пытанне ўлады ва Украіне "так ці інакш... вырашана". Цяпер важна, каб сітуацыя там стабілізавалася і кіраўнік Беларусі чакае, што Брусель пасадзейнічае гэтаму. "Я пераканаўча прашу вас, як бы ні было складана вам цяпер, едучы ў іншую краіну [Андрэа Віктарын накіроўваецца ў Арменію, дзе будзе прадстаўляць інтарэсы ЕС], перадаць гэты сігнал Еўрапейскаму саюзу: Украіна мае патрэбу ў падтрымцы",цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што Кіеў больш арыентуецца на Брусель, чым на Маскву ці Мінск. Таму Еўрасаюз, які "сказаў А, павінен сказаць Б" — мусіць падтрымліваць украінскі народ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі