Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ пра магчымасць валютных абмежаванняў працягласцю ў год

Урад і Нацбанк атрымалі магчымасць уводзіць валютныя абмежаванні / Еўрарадыё

Нацбанк і ўрад атрымалі магчымасць уводзіць валютныя абмежаванні працягласцю да года. Падставай для такіх мераў называюцца "пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі" і "стабільнасці фінансавай сістэмы".

Адпаведны ўказ падпісаў 20 красавіка Аляксандр Лукашэнка. Гэтым ён првыёў заканадаўства ў адпаведнасць закону "Аб змене законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю", які дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўлетку 2020-га. Магчымасць уводзіць абмежаванні прапісаная менавіта ў ім.

Пагрозамі эканамічнай бяспецы краіны лічацца:

— негатыўнае развіццё сітуацыі ў плацежным балансе, у выніку якога золатавалютныя рэзервы дзяржавы могуць зменшыцца ніжэй за дапушчальны ўзровень;

— рэзкія ваганні курсу беларускага рубля;

— абставіны, калі аслабленне або адмена валютных абмежаванняў можа выклікаць пагаршэнне эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў Беларусі альбо нанесці шкоду інтарэсам бяспекі краіны і перашкаджаць падтрыманню грамадскага парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.