Лукашэнка: нам трэба яшчэ адну АЭС пабудаваць

Лукашэнка: нам трэба яшчэ адну АЭС пабудаваць

Аляксандр Лукашэнка даручыў паступова пераводзіць Мінск на электратранспарт. 6 лістапада ён адкрыў трэцюю лінію мінскага метро і зрабіў некалькі заяў. "У Мінску ад рухавікоў унутранага згарання трэба сыходзіць, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. —...Бо травім людзей".

Асаблівую ўвагу прапанавана звярнуць на трамвайны рух: "Трэба прывесці ў парадак трамвайныя шляхі, каб яны былі бясшумныя". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "добрыя ж трамваі вырабляем".

Лукашэнка нагадаў пра ўключэнне ў аб'яднаную энергасістэму краіны першага энергаблока Беларускай АЭС (Літва ж адразу адмовілася набываць беларускую электраэнергію). "Электраэнергіі будзе дастаткова, — гаварыў ён. — Нашы пратэстуны плачуць, што няма куды яе падзець... Нам яшчэ трэба адну такую станцыю пабудаваць, каб адысці ад залежнасці па вуглевадародах".

Лукашэнка паведаміў, што ўрачыстае адкрыццё АЭС адбудзецца 7 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі