Лукашэнка: маскі сарваныя з лялек, якія тут былі, і з лялькаводаў за межамі

 Лукашэнка: маскі сарваныя з лялек, якія тут былі, і з лялькаводаў за межамі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сілавікам удалося сарваць маштабны план дэстабілізацыі краіны. Заява прагучала 19 чэрвеня на нарадзе, прысвечанай мерам падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сёння "фокус усіх палітычных інтарэсаў сканцэнтраваны на Беларусі". Маўляў, інтарэс адчуваецца з Захаду і з Усходу. 

Па яго словах за апошнія суткі актывізаваліся сілы, "якія пачынаюць інтэнсіўнаваць, разгойдваючы сітуацыю ў краіне".

Лукашэнка заявіў, што ўдалося сарваць план па дэстабілізацыі краіны. "Нам усё ж удалося зрабіць некаторыя крокі на апярэджанне і сарваць маштабны план дэстабілізацыі Беларусі (гэта не жарт і не запалохванне) і прывесці краіну да нейкага майдану. Такая была мэта. Маскі сарваныя з пэўных не толькі лялек, якія ў нас тут былі, але і лялькаводаў, якія сядзяць за межамі Беларусі", — перадае яго словы БЕЛТА. Ні імёны лялькаводаў, ні краіну іх размяшчэння беларускі кіраўнік не назваў. 

Акрамя таго Лукашэнка падкрэсліў, што нікому "не дазволіць зламаць краіну". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі