Лукашэнка: мае калегі-прэзідэнты тыкаюць у айфоны — я гэтым не займаюся

Лукашэнка: мае калегі-прэзідэнты тыкаюць у айфоны — я гэтым не займаюся

У Аляксандра Лукашэнкі мабільнага тэлефона няма. Пра гэта кіраўнік Беларусі паведаміў падчас паездкі ў Шклоў 24 студзеня. 

Размаўляючы з работнікамі Шклоўскага завода газетнай паперы, ён патлумачыў, чаму не карыстаецца мабільнай сувяззю. "Гляджу: мае калегі-прэзідэнты сядзяць, тыкаюць ў гэтыя айфоны і іншае. Я гэтым не займаюся. Я ведаю, што такое бяспека. Справа нават не ў гэтым: у мяне ёсць каму гэтым займацца", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што калі яму хтосьці тэлефануе па мабільніку (што бывае вельмі рэдка), то яго прыносіць ад'ютант. Пры гэтым беларускі кіраўнік падкрэсліў, што карыстаецца гэтай сувяззю вельмі рэдка, бо праз гаджэты лёгка адсачыць карыстальніка: "Зараз гэтыя гаджэты ў вас у кішэні, і, дзе б вы ні былі, вас бачаць тыя, хто трэба. Вам гэтага хочацца? Не".

Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на здароўе чалавека кепска ўплываюць радыёхвалі, а разам з выгодамі інтэрнэту згадаў пра магчымую небяспеку штучнага інтэлекту.

Раней Лукашэнка прызнаваўся, што рэдка зазірае ў камп'ютар, але сочыць за некаторымі Telegram-каналамі, якія публікуюць палітычны инсайд, і глядзіць расійскі тэлеканал "Дождж". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі