Лукашэнка хоча больш супрацоўнічаць з Кот-д'Івуарам, а гандаль упаў у разы

Кот-д'Івуар / geo-1.ru
Кот-д'Івуар / geo-1.ru

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь можа больш супрацоўнічаць з Кот-д'Івуарам. Пра гэта ён заявіў у віншаванні прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з Днём незалежнасці.

Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем стварыць выдатныя перспектывы для пашырэння двухбаковых сувязяў у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, адукацыйнай і іншых галінах узаемнай цікавасці, — перадае прэс-служба словы Лукашэнкі.

Еўрарадыё з гэтай нагоды даведалася, як там гандаль з Кот-д'Івуарам. Аказалася, ён абваліўся ў 2022 годзе.

Так выглядае гандаль таварамі:

Лукашенко хочет больше сотрудничать с Кот-д’Ивуаром, а торговля упала в разы
Экспарт тавараў у Кот-д'Івуар і імпарт адтуль па гадах / дадзеныя Белстата

Хоць за 2022 год ёсць звесткі толькі за студзень-травень, відавочна, што атрымліваецца нагандляваць нашмат менш, чым у папярэднія гады. Напрыклад, у студзені-траўні 2021 года экспарт у Кот-д'Івуар склаў $8,1 млн супраць $0,88 млн у бягучым годзе. То бок экспарт зваліўся ў 9,2 разы.

Імпарт з афрыканскай краіны прасеў у 1,6 разы. З $13,4 млн у студзені-траўні 2021 года да $ 8,2 млн у гэтым годзе.

Чым гандлюем з Кот-д'Івуарам сёлета, даведацца немагчыма. У 2021 годзе больш за ўсё туды прадавалі металічныя пруткі, кнігі і ўлёткі, а таксама сметанковае масла. Аднак гэта толькі адкрыты экспарт, які склаў $4 млн. Усяго ж у Кот-д'Івуар прададзена тавараў на $27,3 млн у 2021 годзе. Сярод засакрэчаных тавараў маглі быць зброя, тытунь, каштоўныя металы, ўгнаенні або прадукты нафтаперапрацоўкі. Але традыцыйна ў краіны Афрыкі ішло нешта з трох першых пазіцый.

Імпартавала Беларусь у асноўным какава-бабы, каўчук, какава-пасту і какава-парашок.

Лукашэнка гадамі кажа пра развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. Аднак прарыву так і не адбылося, багацеюць хіба што яго набліжаныя. Цяпер, відавочна, санкцыі яшчэ больш тармозяць пастаўкі ў афрыканскія краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі