Вы тут

Лукашэнка хоча караць тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прапануе разгледзець пытанне пра адказнасць за атрыманне заробкаў у канвертах. Пра гэта ён заявіў 1 сакавіка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава.

Лукашэнка назваў заробкі ў канвертах гадзінай і гідрай, якую трэба спыніць. 

"Я не скажу, што ў нас гэта квітнее, але гэта ёсць. І нават на мяне выходзяць асобныя камерсанты, бізнесоўцы і скардзяцца: вось мы плацім па ведамасці, усё як мае быць (і ад гэтага ж налічэнне ідзе ў сацыяльныя фонды). А вось там не плацяць. Нават называюць канкрэтныя фірмы", — перадае БЕЛТА яго словы.

Пры гэтым Лукашэнка прапанаваў увесці адказнасць не толькі для тых, хто плаціць, але і для тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.