Лукашэнка едзе на "Славянскі базар" у Віцебск

Лукашэнка едзе на "Славянскі базар" у Віцебск

У чацвер, 12 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXVII Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Кіраўнік дзяржавы штогод удзельнічае ў гэтым мерапрыемстве. Як інфармуе прэс-служба Лукашэнкі, ён будзе ўручаць народнай артыстцы Казахстана Розе Рымбаевай спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення". Таксама ўручыць спецыяльны прыз "Ліра" ўладальніку Гран-пры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". Імя пераможцы стане вядома перад самым адкрыццём "Славянскага базару", дадае БЕЛТА.

Міжнародны фестываль мастацтваў у Віцебску працягнецца да 16 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі