Лукашэнка даручыў падрыхтавацца да тэрміновай мабілізацыі

Сустрэча па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Шклоўскім райвыканкаме / @pul_1​
Сустрэча па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Шклоўскім райвыканкаме / @pul_1​

Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці мерапрыемствы, якія дазволяць аператыўна — у выпадку неабходнасці — правесці мабілізацыю. Пра гэта ішла гаворка сёння на выязной нарадзе па пытаннях тэрытарыяльнай абароны, якая праходзіць ў Шклоўскім райвыканкаме, паведамляе БЕЛТА.

"Да гэтага ў краіне ўсе павінныя рыхтавацца пасля сённяшняга мерапрыемства", — сказаў Лукашэнка.

Ён патлумачыў, што адна з мэтаў гэтай сустрэчы — "даць сігнал на месцы", дзе мусяць быць "гатовыя адмабілізавацца ў той тэрмін, у які будзе прынятае рашэнне прэзідэнтам".

Пад ружжо ў выпадку канфлікту, на думку Лукашэнкі, павінен стаць "кожны двор, кожны дом, галава сям'і". У сувязі з гэтым ён зноў згадаў сваё нядаўняе даручэнне арганізаваць вытворчасць у Беларусі стралковай зброі.

Раней кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін казаў, што сёлета стартуе новы этап развіцця тэрытарыяльнай абароны. Ён анансаваў вялікае камандна-штабнае вучэнне з тэрытарыяльнымі войскамі і вельмі кампліментарна казаў пра ваеннаабавязаных, якія, па яго назіраннях, "выходзяць з зоны камфорту, у кароткі час аднаўляюць навыкі і ў цэлым падчас збораў дэманструюць нядрэнную падрыхтоўку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі