Лукашэнка пасля візіту ў Баку абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ў Нагорным Карабаху

Тэлефон Лукашэнкі / @ nailyaaskerzade​
Тэлефон Лукашэнкі / @ nailyaaskerzade​

Адбылася чарговая тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Асноўнай тэмай гутаркі стала развіццё беларуска-расійскіх адносін, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Акрамя таго, паведамляецца, што бакі "абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня" і "абмеркавалі графік будучых сустрэч". У Мінску ў найбліжэйшыя дні чакаюць з візітам кіраўніка расійскага ўрада Міхаіла Мішусціна.

У Крамлі адзначылі, што ў час гэтай размовы быў "выказаны ўзаемны настрой на далейшае ўсебаковае ўмацаванне расійска-беларускіх хаўрусніцкіх адносін".  Ёсць і тое, пра што прэс-служба Лукашэнкі не паведаміла:

"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранутая таксама тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання".

Лукашэнка наведваў Баку 13–14 красавіка. У час сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым 14 красавіка ён выказаўся пра Нагорны Карабах як пра "вернутыя землі", а праз некалькі гадзін павіншаваў "са сканчэннем гэтай трагедыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі