Лукашэнка адправіў у адстаўку свайго памочніка па Мінскай вобласці
Ігар Яўсееў / sb.by
На гэтай пасадзе Ігар Яўсееў прапрацаваў крыху больш за тры гады.
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады свайго памочніка па Мінскай вобласці Ігара Яўсеева, паведамляе БелТА.
Яўсееў прапрацаваў на пасадзе памочніка крыху больш за тры гады. На гэтую пазіцыю ён прыйшоў з пасады кіраўніка УУС Мінскай вобласці. За плячыма ў Яўсеева таксама служба ў спецназе ГРУ ВПС СССР і ў ахове Лукашэнкі ў першыя гады яго прэзідэнцтва. У 2010 годзе ён удзельнічаў у разгоне Плошчы, а ў 2011-м — у падаўленні "маўклівых" акцый.
Апошнім часам Яўсееў з'яўляўся ў СМІ пераважна ў сувязі з прыёмамі грамадзян, якія праводзіў як памочнік Лукашэнкі: гаварыў пра рамонт дарог і іншыя камунальныя праблемы. Што стала прычынай яго адстаўкі, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.