Літва пачала афіцыйна называць Грузію Сакартвела

Літва пачала афіцыйна называць Грузію Сакартвела

Літва пачала афіцыйна называць Грузію Сакартвела (гэта саманазва Грузіі). Гэтае рашэнне прымеркаванае да стагоддзя незалежнасці Грузіі, паведаміў у Twitter кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус. Ён назваў яго гістарычным. "Няхай жыве літоўска-грузінскае сяброўства!", — піша Лінкявічус.

Пра тое, што Літва "рыхтуе Грузіі падарунак", у верасні мінулага года паведаміў спікер Сейма Літвы Віктарас Пранцкеціс. Паводле яго слоў, "грузіны не любяць слова "Грузія", ім больш да душы назва "Сакартвела". Delfi піша, што змяніць назву краіны на Георгія ці Сакартвела папрасіў грузінскі прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі, "каб пазбавіцца ад русіфікаванай версіі".

"Сакартвела" паходзіць ад назвы Картлі — адной з асноўных гісторыка-геаграфічных абласцей Грузіі. Яе еўрапейская назва Georgia, імаверна, паходзіць ад імя святога Георгія, якога шануюць у гэтай краіне. Расійская назва "Грузія" паходзіць "ад сірыйскай назвы грузінскага царства "Гурзані". У Турцыі і Азербайджане Грузію называюць Gurjistan.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі