Вы тут

Літаратурны часопіс "Мінкульт" пераехаў у Вільню

За лета рэдакцыя плануе выпусціць два нумары / facebook.com/sergie.kalenda

Літаратурны часопіс "Мінкульт" пераеехаў з Мінска ў Вільню, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook галоўны рэдактар выдання Сяргей Календа. Паводле яго слоў, за лета рэдакцыя плануе выпусціць два нумары. Адзін з іх будзе прысвечаны "вандроўкам і эміграцыі".

"Апошнія гады, месяцы, тыдні, рэвалюцыя, каранавірус і вайна зрабілі мільёны людзей уцекачамі, бежанцамі, людзьмі, якія вымушаныя былі абіраць іншыя краіны для жыцця. Гісторыя кожнага — вартая быць агучанай, прачытанай, бо гэта наш агульны скарб, наш шанец пачаць вучыцца жыць без вайны і без турмы", — разважае Календа.

Другі нумар будзе прысвечаны вайне ва Украіне. Календа нагадвае, што рэдакцыя паспела падрыхтаваць і паспяхова выпусціць чатыры нумары. 

"Тэксты, якія на дадзены момант збіраюцца ў новыя нумары, афіцыйна і празрыста ніхто надрукаваць не можа, гэта гісторыі, якія могуць застацца ляжаць схаванымі ў стале і на дыску, але нам неабходна агучыць і паказаць усім, што і як адбываецца вакол", — адзначыў рэдактар выдання. Пры гэтым ён нагадаў, што праект мае патрэбу ў падтрымцы. Патрэбныя грошы, каб аплаціць працу вярстальніка, дызайнера і рэдактара, а таксама выплаціць ганарары пісьменнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.