Лідзія Ярмошына плануе напрыканцы 2021-га сысці са сваёй пасады

Лідзія Ярмошына плануе напрыканцы 2021-га сысці са сваёй пасады

Лідзія Ярмошына плануе пакінуць пасаду старшыні Цэнтрвыбаркама напрыканцы 2021 года. 

20 снежня 2021 года заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу ЦВК. У сувязі з гэтым Ярмошына рыхтуецца да сыходу.

"Павінна быць прызначаная новая камісія. І я думаю, што яна будзе прызначаная да прызначэння мясцовых выбараў. Я не планую заставацца на сваёй пасадзе", — заявіла чыноўніца ў інтэрв'ю інфармагенцтву БелаПАН.

Ярмошына плануе выйсці на пенсію. Разам з тым яна не выключае, што ёй прапануюць папрацаваць і пасля гэтага тэрміну.

"Але ёсць моманты, калі, магчыма, мяне папросяць на нейкі пераходны перыяд, можа, на перыяд правядзення рэферэндуму часова папрацаваць. І, натуральна, я не змагу сказаць "не",патлумачыла яна ў каментары Sputnik.

27 красавіка старшыня ЦВК паведаміла, што на пачатку 2022 года пройдзе рэферэндум па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што гэты рэферэндум можа быць спалучаны з мясцовымі выбарамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі