Вы тут

Лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка выступіць з акустычным онлайн-канцэртам

Алег Хаменка / Еўрарадыё

Лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка 17 красавіка выступіць з акустычным онлайн-канцэртам "Актуальны сонцаварот". Пачатак а 20:00.

"Сонцаварот — гэта час, калі дзень і ноч маюць амаль аднолькавую працягласць. У такія моманты людзі ўспамінаюць самыя важныя вобразы і каштоўнасці. Гэта дазваляе альбо адрадзіць надзеі, альбо падвесці вынікі", — піша арганізатар канцэрта Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Фестываль "Артысты перамогі" праводзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць даваць канцэрты, нягледзячы на ​​пераследы i забароны канцэртаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.