Лідара страйкама "Беларуськалія" пасля 25 сутак асудзілі яшчэ на 15

Лідара страйкама "Беларуськалія" пасля 25 сутак асудзілі яшчэ на 15

Аднаго з лідараў страйкаму "Беларуськалію" Анатоля Бокуна асудзілі на 15 сутак. Такі прысуд яму вынесла суддзя Алеся Серадзенка, паведамляе "Наша Ніва" са словаў калег шахцёра.

Бокун адбыў 25 сутак арышту і мусіў сёння апоўдні высці на волю. Шахцёры прыехалі ў Узду, у ІЧУ якой Бокун адбываў арышт. Аднак там яны даведаліся, што яшчэ ўначы страйкоўца перавезлі ў Салігорск, дзе потым і судзілі. 

Як распавядала Еўрарадыё, падчас папярэдняга арышту Бокун абвясціў галадоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі