"Лібералізацыя КаАП": штраф за сцяг на гаўбцы — 20 базавых

"Лібералізацыя КаАП": штраф за сцяг на гаўбцы — 20 базавых

14 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў новую рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу. Як заяўляе БЕЛТА, дакумент накіраваны на "лібералізацыю адміністрацыйнай адказнасці".

Але акрамя драконаўскіх штрафаў за "незаконныя масавыя мерапрыемствы" ў ім прадугледжаная "адказнасць за выкарыстанне забароненай сімволікі", як піша ТГ-канал прэс-службы Лукашэнкі.

Як можна зразумець, "забароненай сімволікай" тут называюцца не сімвалы, прызнаныя экстрэмісцкімі паводле рашэння суда, а, напрыклад, нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на гаўбцах. Штрафы — да 580 рублёў (20 базавых велічыняў) для грамадзян і да 1740 рублёў (60 базавых велічыняў) — для юрыдычных асобаў.

Кодэкс набудзе моц 1 сакавіка 2021 года.

Дарэчы, сёння бел-чырвона-белыя сцягі афіцыйна не забароненыя. Улады пераследуюць за іх, выкарыстоўваючы фармулёўку "незарэгістраваныя". (Сцягі ў вокнах і на гаўбцах міліцыя насуперак закону лічыць пікетамі.)

Але да 1 сакавіка ўсё можа памяняцца. Як вядома, на 11-12 лютага запланаваны Усебеларускі народны сход. Не выключана, што там прапануюць забараніць БЧБ-сімволіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі