Лаўроў: Лукашэнка пацвердзіў усе ранейшыя дамоўленасці з Расіяй

Лаўроў: Лукашэнка пацвердзіў усе ранейшыя дамоўленасці з Расіяй

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць "да ўсіх дамоўленасцяў", якія дасягнуты на вышэйшым узроўні паміж Беларуссю і Расіяй. Такую заяву па выніках сустрэчы з ім зрабіў расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Ён знаходзіцца з двухдзённым візітам у Беларусі, сустракаўся таксама з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем.

Якраз сёння апазіцыйная лідарка Святлана Ціханоўская заявіла, што ўсе здзелкі Лукашэнкі з Расіяй будуць перагледжаны і ануляваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі