Латвія вышле беларускага часовага паверанага і ўсіх дыпламатаў

Латвія вышле беларускага часовага паверанага і ўсіх дыпламатаў

Латвія вышле беларускага часовага паверанага і ўсіх дыпламатаў. Рыга адказала на рашэнне Мінска выслаць пасла Латвіі і амаль увесь склад латвійскага пасольства, паведамляе Delfi.

24 траўня ў МЗС Латвіі выклікалі часовага паверанага беларускага пасольства Наталлю Садоўскую. Яе праінфармавалі пра сіметрычны адказ Рыгі і пра неабходнасць ад'езду беларускіх дыпламатаў на радзіму "да моманту нармалізацыі адносін".

Перад гэтым латвійскі амбасадар Эйнарс Семаніс быў запрошаны ў МЗС Беларусі ў сувязі з "абразай дзяжсцягу Беларусі ў Рызе": мэр Рыгі замяніў у цэнтры сталіцы чырвона-зялёны беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы з "Пагоняй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі