Латушка: Лукашэнка і Пуцін ні слова не сказалі, што вырашылі за спінай у народа

Латушка: Лукашэнка і Пуцін ні слова не сказалі, што вырашылі за спінай у народа

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка раскрытыкаваў нядаўнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Латушка звяртае ўвагу на тое, што сутнасць перамоваў застаецца схаванай ад грамадскасці.

"Пра што Лукашэнка прасіў, што недагаварыў, якія адказы атрымаў, а якія не атрымаў — усё гэта інсінуацыі, усё гэта блеф і спекуляцыі. Мы ўсё гадаем", — апісвае ён сітуацыю.

Латушка звяртае ўвагу на тое, што лёс беларускага народа вырашаюць таемна за яго спінай: "Давайце проста прызнаем адно: вырашаюць лёс беларускага народа, але ні слова не кажуць беларускаму народу, аб чым дамаўляюцца, якія прымаюць рашэнні, якія планы будуюць. Яшчэ раз: Лукашэнка дэманструе беларусам, што мы для яго рабы, што мы для яго проста плебс, з якім не варта дзяліцца сваімі планамі і рашэннямі, таму што ён кіраўнік не зямлі беларускай, ён памазанік, які не абавязаны нікому ні пра што даваць справаздачу".

Ён згадвае "дарожныя мапы" па інтэграцыі Беларусі і Расіі. Год таму казалі, што іх 31 і прыкладна тры з іх недапрацаваныя. На апошняй сустрэчы колькасць дарожных мапаў наблізілася да 40, а непадпісаных — прыкладна 6-7.

"Дарожныя мапы? Колькі? 30, 35, 40, 100? Пра што яны, што ў іх напісана, — гэта не трэба ведаць беларусам. Важна, што ведае пра гэта ён. Колькі яшчэ мы будзем трываць прыніжэнні з боку гэтага чалавека, які ўявіў пра сябе, што толькі ён мае права вырашаць лёс людзей, не ставячы гэтых людзей ні ў што?" — абураецца Латушка.

Ён заклікае абмяркоўваць не пратакольныя моманты, а сутнасныя: "Галоўнае, што ні слова не сказана людзям, што ж вырашана за спінай у беларускага народа і без нашага з вамі ведама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі